Чарговы раз нашы думкі скіраваны да падзей Бэтлеемскай начы, калі Божае святло прыйшло на зямлю, несучы з сабой Божую праўду i невычарпальную крыніцу духоўнага аднаўлення, каб развеяць цемру чалавечага сэрца.
Нараджэнне – гэта заўсёды цуд, з якім звязаны пачатак новага жыцця.
З убогіх Бэтлеемскіх ясляў на нас спазірае Бог, які ёсць Любоў. Ісус Хрыстос дзеля таго і прыйшоў на гэты свет, каб несці людзям святло любові, якое напаўняе нашыя сэрцы надзеяй, радасцю і супакоем.
Дарагія Браты і Сёстры! Віншую ўсіх Вас з радаснай падзеяй: Бог, наш Збаўца прыходзіць да нас! Няхай Вашы сэрцы будуць адкрытыя Хрысту і напоўненыя нябеснай радасцю.Хай у гэта Светлае Свята ў вашых дамах пануюць пяшчота і згода. Няхай Вашыя сэрцы напоўняцца надзеяй, а паўсядзённая мітусня саступіць месца любові, спагадлівасці і дабрыні. Хай у вашых сем’ях будзе як мага больш шчаслівых момантаў.
Радасных, благаслаўлёных Святаў і шчаслівага, шчодрага на дабро і Божую ласку Новага 2017 года!
З малітвай за вас і вашыя сем’і, Сяргей Мацюшанак OFMCap, настаяцель рымска-каталіцкай парафіі Святога Айца Піо ў г.п. Лёзна.
Усі католікі Лёзненшчыны і людзі добрай волі запрашаюцца на святочныя малітвы з нагоды Раства Хрыстова ў касцёл па вул. Томскага 24 снежня ў 21.30, 25 снежня – у 10.00.
Малітвы ў касцёле адбываюцца кожную нядзелю ў 10.00 і ў сераду – у 18.00
http://www.lioznonews.by/