Не піў, не курыў і да 100 гадоў дажыў

Не піў, не курыў і да 100 гадоў дажыў

Не піў, не курыў і да 100 гадоў дажыўУ аграгарадку Дабрамыслі Лёзненскага раёна жыве адзін з, на жаль, нямногіх беларускіх мужчын, якім ужо за 100 гадоў.

Іван Вікенцьевіч Шэмель сваё стагоддзе адсвяткаваў у лістападзе мінулага года. Даглядае яго дачка, пенсіянерка Тэрэса Іванаўна Разведчанка. Разам жывуць ужо гадоў восем. А да гэтага Іван Вікенцьевіч жыў у роднай вёсцы Крывасельцы, у Браслаўскім раёне.

Да старажыла ў госці карэспандэнт "Звязды" прыйшоў разам са старшынёй Дабрамыслянскага сельвыканкама Надзеяй Папялкоўскай. Убачыўшы яе, паважаны дзядуля вельмі ўзрадаваўся. "Улада, улада да мяне прыйшла", — усё паўтараў ён. І дзякаваў за тое, што не забываюць. На здароўе і на іншае не скардзіўся.

Як расказала дачка дзядулі Тэрэса Іванаўна, бацьку і ёй вельмі прыемна, што мясцовыя школьнікі ўзялі шэфства над ветэранам. Вось снег нядаўна на двары пачысцілі, ды і ўвогуле гатовы дапамагчы ва ўсім, і не толькі перад святкаваннем чарговай гадавіны Перамогі.

У Івана Вікенцьевіча чацвёра дзяцей. Яго жонка рана пайшла з жыцця, і ён выхоўваў іх адзін. Дзякуючы настойлівасці бацькі, усе дзеці выйшлі ў людзі. У Івана Вікенцьевіча таксама пяцёра ўнукаў і шасцёра праўнукаў.

Старшы сын Франц стаў ваенным і паэтам. Ужо надрукавана восем яго паэтычных зборнікаў. У ліку іншых і зборнік "Рака часу", які выйшаў летась. Дачка Бярнарда скончыла педагагічны інстытут у Даўгаўпілсе, жыве ў Латвіі. Тэрэса, якая засталася з бацькам, у Дабрамыслі, шмат гадоў працавала бухгалтарам у мясцовай гаспадарцы. Самая малодшая дачка — Аліна — працуе медсястрой у вядомым маскоўскім ваенным шпіталі імя Бурдэнкі. Сам доўгажыхар скончыў усяго чатыры класы царкоўна-прыходскай школы.

— У чым сакрэт даўгалецця майго бацькі? Ён быў абыякавы да спіртнога, не курыў, — расказвае Тэрэса Іванаўна. — Затое вельмі любіў спяваць. І зараз часта спявае. У асноўным, на роднай польскай мове. І беларускія песні ведае...

Івана Вікенцьевіча прызвалі ў армію і адправілі на вайну ў 1944 годзе. Незадоўга да гэтага нарадзіўся яго старэйшы сын Франц. Іван Вікенцьевіч геройскі ваяваў і дайшоў да Берліна. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, ордэнам Жукава, медалямі... Пасля перамогі ён вярнуўся ў родныя мясціны. Працаваў у сельскай гаспадарцы.

На жаль, Іван Вікенцьевіч ужо не ходзіць, амаль што не бачыць, дрэнна чуе.

Але на 101-м годзе свайго жыцця ён поўны аптымізму і дабрыні... Дом, дзе жывуць разам з дачкой, у цёплую пару года поўны кветак. Тэрэса Іванаўна — кветкавод з вялікім стажам. Кветкі для яе — гэта больш чым хобі, сапраўдная любоў. Ахвотна дзеліцца расадай з суседзямі, дапамагае ў добраўпарадкаванні вёскі, за што яе вельмі цэняць і вяскоўцы, і мясцовы сельвыканкам.

Хай і з невялікім спазненнем, шчыра хочацца павіншаваць ветэрана з прыгожым юбілеем. "Звяздзе" ўсяго толькі 95, а Івану Вікенцьевічу ўжо больш за сто. Хай і надалей застаецца такім жа аптымістам!

Аляксандр ПУКШАНСКІ

http://www.zvyazda.minsk.by

Оставить комментарий

Ваш email нигде не будет показанОбязательные для заполнения поля помечены *

*

x

Check Also

Мероприятия посвящённые Дню Победы 9 мая

Мероприятия посвящённые Дню Победы 9 мая