Віктар Уладзіміравіч Крапівін
Віктар Уладзіміравіч Крапівін

У сотні лепшых працаўнікоў віцебшчыны

Віктар Уладзіміравіч Крапівін

Віктар Уладзіміравіч Крапівін

На Віцебшчыне вызначаны 100 лепшых працаўнікоў. Сярод лаўрэатаў ёсць і тры жыхары Лёзненскага раёна.

У намінацыі «Мясцовае кіраванне і самакіраванне» – старшыня Лёзненскага раённага Савета дэпутатаў Тамара Леанідаўна Дрылёнак, у намінацыі «Жыллёва-камунальная гаспадарка» – начальнік Крынкаўскага вытворчага ўчастка ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лёзненскага раёна Сяргей Аляксандравіч Мароз, у намінацыі «Аграпрамысловы комплекс» – трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Лёзненскі райаграсервіс» Віктар Уладзіміравіч Крапівін.

Чалавек года Віцебшчыны – гэта ганаровае званне. І атрымаў яго Віктар Уладзіміравіч невыпадкова. На працягу некалькіх гадоў ён паказвае высокія дасягненні ў працы, заўсёды добрасумленна адносіцца да сваіх абавязкаў. Дасканала ведае тэхніку, на якой працуе: і трактар, і прычапныя прылады.

– Сваю работу люблю, – прызнаўся Віктар Уладзіміравіч. – Калі сяду на трактар, то адчуваю сябе з ім адзіным цэлым. Сам рамантую, даглядаю. Вось ён мой прыгажун МТЗ-82. Калі тэхніка ў парадку – настрой прыўзняты і працаваць лёгка. Зараз я ў чарговым адпачынку, нават сумнавата без справы.

Па словах В. У. Крапівіна, марыў ён аб гэтай прафесіі са школьных гадоў. Узорам быў бацька, Уладзімір Сяргеевіч, які на трактары ўсё жыццё, і зараз працуе побач. Дарэчы, брат Сяргей таксама пайшоў па бацькавых слядах (працуе ў будаўнічай арганізацыі г. Віцебска). Маці, Таіса Фёдараўна, якая працавала бухгалтарам на гародніна-сушыльным заводзе, выхоўвала ў сыноў пачуццё адказнасці за сябе і блізкіх, за даручаную справу.

Віктар вучыўся ў СШ № 1 гарпасёлка, затым у Акцябрскім СПТВ-176. Адразу пайшоў працаваць у ААТ “Лёзненскі райаграсервіс”. Ажаніўся, але расціць і выхоўваць дзяцей прыходзіцца, на жаль, аднаму. Жонка з’ехала, пакінуўшы сям’ю, пасля таго, як страціла бацькоўскія правы. Прайшло амаль 10 гадоў. Дзеці непрыкметна падраслі. Дачка Жанна старанна вучылася ў школе, зараз яна студэнтка Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Сын Аляксей – сямікласнік СШ № 1. Займаецца хлопчык і ў музычнай школе, марыць стаць артыстам.

Дзеці ўдзячныя бацьку за клопат і шчырыя адносіны, ганарацца яго поспехамі. На пытанне, як удаецца дабівацца высокіх вынікаў, Віктар Уладзіміравіч адказаў:
– Для мяне галоўнае – падняць дзяцей, дапамагчы ім знайсці месца ў жыцці. Працую на ўсю моц, таму нешта і атрымоўваецца.
Сапраўды, як усё ж важна – проста быць сапраўдным чалавекам.

Таццяна ІГНАЦЕНКА lioznonews.by

Оставить комментарий

Ваш email нигде не будет показанОбязательные для заполнения поля помечены *

*

x

Check Also

Мероприятия посвящённые Дню Победы 9 мая

Мероприятия посвящённые Дню Победы 9 мая